Зялёны Летнік — 2019
Прысвечаны Зялёным каштоўнасцям і Зялёным дзеянням
1-4 жніўня / на Балдуку

Пра нас
Belarusian Young Greens гэта моладзевае крыло Партыі Зяленых у Беларусі. Мы займаемся арганізацыяй адукацыйных мерапрыемстваў на тэму экалогіі і паглыбленнем ведаў аб Зялёным руху для моладзі нашай краіны.
Гэты летнік для вас калі:
Вам не ўсё адно, што адбываецца вакол, і вы спрабуеце змяняць свет да лепшага.
Вы маеце вопыт працы ці валанцёрства ў грамадскім сектары, або вельмі жадаеце паспрабаваць сябе ў гэтым накірунку
Вас натхняюць і чапляюць: экалогія, устойлівае развіццё, сацыяльная справядлівасць, правы меншасцяў, фемінізм, захаванне міра, нягвалт.
Вас не палохае слова "палітычнае", ці вы гатовыя разбірацца са сваім стаўленнем да яго.
Вы адкрыты да развіцця і новага досведу, гатовы пашыраць свой светапогляд і сферы чыннасці.
Большая частка ўдзельнікаў — маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.

Калі вы не ўпісваецеся ў гэтыя рамкі, але вельмі матываваныя не саромейцеся запоўніць анкету, мы будзем гатовыя абмяркоўваць выключэнні.
Разам мы зможам:
1. Паразважаць
пра самыя вострыя глабальныя выклікі сучаснасці.
2. Даведацца
як сусветны Зялёны рух рэагуе і працуе з гэтымі выклікамі на розных узроўнях.
3. Разгледзець
каштоўнасці Зялёнага палітычнага руху і суаднесці іх са сваімі ўласнымі каштоўнасцямі.
4. Абмяркаваць
як усё гэта тычыцца Беларусі і нас саміх.
5. Падумаць
над магчымымі сумеснымі дзеяннямі.
Што будзе:
Цудоўнае месца
Спрыяльная бяспечная прастора
для працы і самавыяўлення.
Інтэнсіўная групавая праца
Мы выкарыстоўваем прынцыпы нефармальнай адукацыі, якія прадугледжваюць актыўны ўдзел
усёй групы і чакаем ад удзельніц
і ўдзельнікаў гатоўнасці працаваць у такім фармаце.
Новыя ідэі
Трэба будзе шмат думаць.
Смачная ежа
Вегетарыянскае і веганскае харчаванне.
Цудоўная кампанія
Вячэрнія размовы каля вогнішча, новыя сяброўства з цікавымі асобамі.
Душэўны адпачынак
Можна будзе паплаваць у возеры, паспяваць песні пад гітару, любая творчасць шчыра вітаецца.
Чаго не будзе
  • Доўгіх лекцый і прэзентацый, калі трэнер расказвае, а вы слухаеце.
  • "Прафесіяналаў", якія раскажуць вам, што і як рабіць. Мы працуем па прынцыпе "роўныя роўным", асноўнай крыніцай развіцця групы з'яўляюцца самі ўдзельніцы і ўдзельнікі. Вопыт экспертаў, якіх мы прыцягнем, павінны стаць "палівам" для далейшых сумесных разважанняў.
  • Гатовых адказаў, хуткіх рашэнняў і "практычных" інструментаў, якія вы можаце адразу ўзяць і пачаць выкарыстоўваць. Мы нацэлены на пашырэнне карціны свету, сумесны і ўдумлівы аналіз.
  • Магчыма, пасля трэнінгу ў вас застанецца больш пытанняў, чым было да яго
Умовы ўдзелу
Летнік пройдзе на маляўнічым хутары каля возера Балдук у Пастаўскім раёне.
Будзе забяспечаны арганізаваны праезд з Мінска і назад.
Пражыванне ў намётах, але будзе некалькі месцаў у доме, калі вам гэта будзе неабходна.
Паколькі колькасць месцаў абмежаваная, адбор будзе праводзіцца на аснове формы заявы.
Запоўніце яе, калі ласка, да 15-га ліпеня. Мы паведамім вам аб выніках і вышлем усю арганізацыйную інфармацыю не пазней 2
0-га ліпеня.
Калі ў вас засталіся пытанні ці прапановы да нас можаце даслаць іх нам на пошту:

byyounggreens@gmail.com
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website